Творчы вечар Андрэя Скарынкіна. Да юбілею паэта

19.01.2023

26 студзеня ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца творчы вечар беларускага паэта Андрэя Скарынкіна, прысвечаны юбілею знакамітага майстра. У святочным музычна-літаратурным праекце прымуць удзел вядучыя калектывы Рэспублікі, а таксама таленавітыя артысты - сябры Андрэя Скарынкіна, якія прыйдуць павіншаваць яго з днём нараджэння. Вось што пра адметнасці вечара расказаў сам паэт.

Фота - minsknews.by