Творчы вечар Навума Гальпяровіча пройдзе ў літаратурным музеі

28.04.2023

Сёння ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца творчы вечар пісьменніка, намесніка дырэктара канала "Культура", заслужанага дзеяча культуры Беларусі Навума Гальпяровіча "Застаюцца песня і Радзіма". Пройдзе прэзентацыя кніг аўтара "Ветразь лёсу" і "Горад".

Добра ведае творчасць Навума Гальпяровіча старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Фота - zviazda.by