У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая спалена фашыстамі 81 год таму – 22 сакавіка 1943 года

22.03.2024

Узгадваючы Хатынь мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўсіх школах  сёння пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне хатынскай трагедыі. А ў самім мемарыяльным комплексе правядуць памятныя мерапрыемствы, ускладанне кветах і мітынг. У ім прымуць удзел і супрацоўнікі канала «Культура». Сёння з Мінска ад станцыі метро «Усход» будзе арганізаваны спецыяльны аўтобусны маршрут нумар 659. Кожны зможа прыехаць у мемарыяльны комплекс, каб ушанаваць памяць загінуўшых жыхароў вёскі Хатынь.  Чакаем падрабязнасцей ад нашага карэспандэнта ў наступных выпусках.

Фота - sb.by