У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваюцца канцэртныя праграмы XXXVIII міжнароднага фестывалю мастацтваў "Мінская вясна-2023"

13.04.2023

Сёння ў межах знакамітага форуму пройдзе канцэрт памяці выдатнай скрыпачкі, педагога Вольгі Пархоменка, якая выхавала плеяду таленавітых музыкантаў у нашай краіне, унесла важкі ўклад у развіццё беларускай выканальніцкай школы. Расказвае аб праекце мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк.

Фота - philharmonic.by