У Беларускай дзяржаўнай філармоніі працягваюцца канцэрты XXXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Мінская вясна"

12.05.2023

18 мая ў межах знакамітага форуму адбудзецца канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Анісімава. Праграма прысвечана двум шэдэўрам выдатнага рускага кампазітара Сяргея Пракофʼева. А гэта: сімфанічная сюіта "Рамэа і Джульета" і канцэртнае выкананне оперы "Вайна і мір". Усе падрабязнасці ў мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аркестра, маэстра Аляксандра Анісімава.

Фота - belta.by