У Беларускім дзяржаўным цырку адбылася прэмʼера новай праграмы "Навагодняе падарожжа"

19.12.2022

Гэта сумесны праект беларускага цырка і Брыльянтавага цырка Якуціі. Разам з галоўнымі героямі захапляльнай казкі гледачы адправяцца ў дзівосную вандроўку па загадкавай Поўначы, дзе сустрэнуць мудрых шаманаў, таямнічых будаўнікоў, паветраныя караблі, хітрых і каварных разбойнікаў. Таксама аматары цыркавога мастацтва пазнаёмяцца з паўночным Дзедам Марозам і нават убачаць насельнікаў вечнай мерзлаты - гіганцкіх мамантаў. Расказвае аб праекце мастацкі кіраўнік Белдзяржцырка Вітаўтас Грыгалюнас.

У новай праграме на манежы цырка разгорнецца цудоўная зімовая казка, напоўненая каларытам гэтага дзівоснага паўночнага краю. Расказвае аб прэмʼеры дырэктар Дзяржаўнага цырка Якуціі Сяргей Растаргуеў.

Фота - circus.by