У Дзень Беларускага радыё слухайце

У аўторак, 15 лістапада, у Дзень Беларускага радыё, канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – творы французскага кампазітара Эрыка Саці;
- у 06:10 – запісы савецкай эстрады;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: спявае салістка Беларускага радыё, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Раеўская (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 7:25 і 23:30 – сюіту “З сярэдніх вякоў” Аляксандра Глазунова;
- у 7:55 – вершы Аркадзя Русецкага;
- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: канадскі аўтар Трэвар Морыс;
- у 8:25 і 13:05 – запісы Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 08:45 – працяг дэтэктыва Нікалае Штэфанеску “Доўгае лета”;
- у 09:00 – запісы салістаў Беларускага радыё Анатоля Падгайскага, Ганны Радзько, Леаніда Барткевіча, Камерна-інструментальнага ансамбля Беларускага радыё пад кіраўніцтвам Яраслава Валасюка (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”;
- у 11:30 – запісы заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, саліста Беларускага радыё і тэлебачання Юрыя Смірнова (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Сэм Кук;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма – “Да 97-й гадавіны Беларускага радыё. Гісторыя беларускай літаратуры на эфірнай хвалі”. Госця – літаратуразнаўца, перакладчык Ірына Багдановіч;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Турцыя;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Палеская мадонна”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі;
- у 15:15 – Чацвёртую сімфонію народнага артыста Беларусі Мікалая Чуркіна ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Чароўны кафэрак” са старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Рыцар Квых і “жабіны вочкі””, “Радыёпартацыя”, “Псіхалагічны лексікон”, “Прыветы з усяго свету”;
- у 17:00 – “Марскую сімфонію” Ральфа Воана-Уільямса;
- у 19:00 – праграмы сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (да 97-й гадавіны Беларускага радыё);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Ларысы Мондрус;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: кампазітар Ханс Цымер.
У праграме магчымы змены.