У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя новай кнігі Міхася Пазнякова "Слаўны працай чалавек"

15.09.2023

Міхась Пазнякоў - беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Міжнародных літаратурных прэмій імя Віталія Біянкі, імя Антуана дэ Сент-Экзюперы і многіх іншых, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Новая кніга паэта "Слаўны працай чалавек" знаёміць юнага чытача са светам разнастайных прафесій, вучыць любіць Радзіму і цаніць працу.
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс адзначыла, што Міхась Пазнякоў – даўні сябра музея. Наведвальнікі з задавальненнем прыходзяць на прэзентацыі яго кніг.

Фота "СБ. Беларусь сегодня"