У гэтым годзе гандлёвая сетка "Белкніга" будзе пашыраць асартымент паслуг і адкрые новыя магчымасці для рэалізацыі кніжнай прадукцыі

13.01.2023

Такія задачы былі агучаны на канферэнцыі "Белкніга" сёння: сучасны стан і перспектывы развіцця". Сёння гандлёвая сетка "Белкнігі" налічвае 94 аб'екты, у тым ліку "Дом кнігі «Светач", і плануе павялічваць колькасць кнігарань у рэгіёнах рэспублікі, каб далучаць да чытання моладзь і прапаноўваць неабходныя выданні для розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку ўдасканавальваць працу інтэрнэт-крам. Расказаў генеральны дырэктар Уладзімір Матусевіч.

"Белкніга" актыўна супрацоўнічае з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, вывучае попыт на літаратуру, папулярызуе творчасць сучасных беларускіх пісьменнікаў. Адзначыў старшыня Алесь Карлюкевіч.

Фота - dompressy.by