У Гродне ў музеі Старога замка адкрыліся тры новыя залы з інтэр'ерамі XVI стагоддзя

27.01.2023

Экспазіцыі ўпрыгожваюць размаляваныя сцены, яркія вітражы, унікальныя печы, ляпніна. Мэбля зроблена па спецыяльнаму праекту на заказ і адпавядае часам Стэфана Баторыя. Нагадаем, аднаўленне Старога замка ў Гродне вядзецца з 2017 года ў рамках дзяржаўнай і абласной інвестыцыйных праграм, расказаў дырэктар Гродзенскага гісторыка археалагічнага музея Юрый Кітурка.

Фота - sb.by