У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» адбыўся «Веснавы фэст»

08.04.2024

Наведвальнікаў чакала насычаная праграма, створаная супрацоўнікамі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята, рэканструкцыя валачобнага абраду, у аснове якога ляжыць рытуальны абыход двароў і прагаворванне будучага года, каб ва ўсіх усё было, а таксама традыцыйная інструментальная музыка і кірмаш рамёстваў, народныя веснавыя гульні, чытанне твораў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Рэпартаж Маргарыты Прохар.