"У люстэрку часоў. Партрэты кампазітараў"

08.02.2023

10 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ансамбль салістаў "Класік-авангард" прэзентуе гледачам новую праграму з цыкла "У люстэрку часоў. Партрэты кампазітараў". У праграме канцэрта прагучаць камерныя творы вядомых беларускіх кампазітараў Дзмітрыя Смольскага і Галіны Гарэлавай. Пра адметнасці вечара расказала мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by