У мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава "Shiva-Shakti"

23.02.2023

Галерэя "Універсітэт культуры" запрашае наведаць выставу індыйскага мастацтва "Shiva-Shakti". Яна прысвечана 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Індыяй і Беларуссю. Выстава – маляўнічая і яркая, яе аснову склалі ўнікальныя творы графікі, жывапісу і літаграфіі беларускіх мастакоў Аляўціны Башкатавай і Аляксандра Ярашэвіч, якія добра знаёмы з культурай Індыі. Свае карціны мастак Аляксандр Ярашэвіч прысвяціў беларуска-індыйскім матывам, суіснаванню дзвюх культур.

Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Індыі ў Беларусі. Пра сяброўскія ўзаемасувязі і агульныя праекты расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі спадар Алок Раджан Джа.

Фота са старонкі Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў сацыяльных сетках