У Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава галаграм рэдкіх экспанатаў "Паэзія музейных каштоўнасцей"

13.06.2023

Эпіграфам да кожнага экспаната сталі радкі з вершаў класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і іншых. Выстава "Паэзія музейных каштоўнасцей" дазволіла праз галаграмы паказаць рарытэты з фондаў музеяў Мінскай вобласці. Гэта і Слуцкія паясы, і старажытныя кнігі, якія захоўваюцца ў фондах. Цяпер з імі можа пазнаёміцца кожны. Адзначыла намеснік дырэктара Мінскага абласнога краязнаўчага музея Вольга Шылько.

Выстава мае некалькі тэматычных раздзелаў, у аснове кожнага – артэфакты старажытнай культуры, што раскрываюць славутыя старонкі нашай гісторыі. Расказала навуковы супрацоўнік Іна Самовіч.

Фота - museum.by