У Мінску адкрылі фотавыставу, дзе сабраны самыя яркія эпізоды "Славянскага базару"

25.05.2023

Фатаграфіі праекта размешчаны на ўнікальнай металічнай канструкцыі, якая імітуе арку галоўнай сцэны "Славянскага базару" - Летняга амфітэатра. Выстава будзе працаваць у гандлёвым цэнтры "Сталіца" да 23 чэрвеня, расказаў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі.

Фота - belta.by