У Мінску стартуе фестываль нацыянальных культур

08.09.2023

9 верасня ў Мінску ў Верхнім горадзе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які сёлета пройдзе пад эгідай Года міру і стварэння. Гэта падзея маштабная, унікальная і цікавая, адзначыла мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева. У адкрыцці фестывалю будзе прадстаўлена культура 24 нацыянальнасцей. Гледачы ўбачаць адразу дзве выставы - нацыянальных дыяспар і Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Фота - zviazda.by