У Мінску ўпершыню пройдзе маштабны фестываль "Свята льну. Роднае - моднае"

28.03.2023

1 красавіка на стадыёне "Дынама" ў Мінску пройдзе грандыёзны праект "Свята льну. Роднае - моднае". Яго мэта - садзейнічанне развіццю ільняной галіны ў Беларусі і брэнда "Беларускі лён", падтрымка таленавітай моладзі, магчымасць яе творчай рэалізацыі на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці нашай краіны.
Расказвае аб праекце адзін з яго куратараў, беларускі дызайнер Анастасія Фальковіч.

Фота - belta.by