У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстава да 70-годдзя Валянціна Елізар'ева

29.11.2017 

Валянцін Елізар’еў – беларускі балетмайстар, з імем якога звязаныя значныя падзеі жыцця айчыннага балета. 35 гадоў ён узначальваў Вялікі тэатр Беларусі. Першы балет, пастаўлены яшчэ ў 26 гадоў, стаў сенсацыяй. Пра гэта і не толькі раскажуць экспанаты ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Там адкрылася выстава да 70-годдзя балетмайстра. З арганізатрамі сустрэлася Любоў Аладдзева.

Фота: theatre-museum.by