У музычным тэатры першая прэм'ера сезона - аперэта "Герцагіня з Чыкага"

23.09.2022

Сёння і заўтра ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца доўгачаканая падзея - першая прэм'ера новага сезона - аперэта Імрэ Кальмана "Герцагіня з Чыкага". У аматараў музычнага мастацтва ёсць магчымасць убачыць адну з, бадай, самых танцавальных аперэт знакамітага кампазітара. У тэатральнае закуліссе завітала наша калега Яна Хадоска.

Фота - sb.by