У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава "Ад літары да слова. Ад слова да мовы"

21.02.2023

Выстава прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, знаёміць наведвальнікаў з багаццем, самабытнасцю і паэтычнасцю роднага слова. "Дзякуючы моўнай палітры, мы можам звярнуцца да рэдкіх слоў, унікальных мудрых выслоўяў продкаў, праверыць свае веды", - адзначыла куратар, загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлана Кажамяка.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі папулярызуе беларускую мову праз электронныя рэсурсы, стварае электронныя дадаткі для бібліятэк іншых краін, каб там больш ведалі нашу культуру, літаратуру і мову. Расказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі Віктар Пшыбытка.

Фота - nlb.by