У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыўся міжнародны выставачны праект «Сто ўсмешак Гагарына. Усмешка для свету»

12.03.2024

Выстава прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння першага ў свеце касманаўта. У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з разнастайных мерапрыемстваў з удзелам Юрыя Гагарына, а таксама  асабістыя рэчы. Важны яе складнік – работы дзяцей, а таксама беларускіх і расійскіх мастакоў, што прысвечаны Юрыю Гагарыну, і раскрываюць тэмы міру, прыгажосці жыцця і гармоніі светабудовы. Расказала аб экспазіцыі намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава.

Фота - zviazda.by