У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыўся праект «Зямля краваточыць гісторыяй»

08.05.2024

Выстава  прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Важкай і асноўнай часткай экспазіцыі сталі архіўныя фатаграфіі і дакументы, прадастаўленыя партнёрамі праекта: Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Саюзам яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Расказала аб выставачным праекце намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Алеся Іназемцава.

Фота - archives.gov.by