У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыўся выставачны праект "Прывітанне, спадар Ван Гог"

03.04.2023

Выстава прымеркавана да 170-годдзя з дня нараджэння мастака, творчасць якога фундаментальна паўплывала на развіццё новай мастацкай сістэмы выяўленчага мастацтва ХХ стагоддзя. Ідэя выставы належыць Віктару Саўчанку. Гэта не перайманне работ Ван Гога, а спроба постмадэрнісцкага пераасэнсавання яго творчай спадчыны, жаданне разгадаць яго мастацкія коды, а таксама даніна павагі выдатнаму мастаку. Расказвае аб экспазіцыі намеснік дырэктар Цэнтра Алеся Іназемцава.

Фота са старонак Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў у сацыяльных сетках