У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адкрыўся маштабны выставачны праект "Чакайце нас, зоркі!"

06.12.2022

Касмічная тэма працягвае заставацца актуальнай і для сучасных аўтараў. Аднак, іх погляд – гэта больш разважанні аб месцы чалавецтва ў вывучананым Сусвеце, аб неабходнасці сувымярэння чалавечай дзейнасці з законамі цэласнасці нашага агульнага дома – Зямлі, аб адказнасці чалавека перад сабой, прыродай і космасам. "Куратарская група паспрабавала зірнуць на гэтыя ідэі з пазіцыі сённяшняга часу, выкарыстоўваючы мову сучаснага мастацтва", - кажа культуролаг Нацыянальнага Цэнтра сучасных мастацтваў Анастасія Афанаскіна.

Фота - ncsm.by