У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава «Браслаўскі край і Налібоцкая пушча – жамчужыны Беларусі»

10.04.2024

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з плёнам мастацкага засвойвання, інтэрпрэтацыі знакамітых запаведных мясцін Беларусі дынастыі мастакоў Шыбнёвых. На працягу 70 гадоў тры пакаленні майстроў працавалі ў гэтых краях, ствараючы ў мастацтве паралель рэальнасці прыроды і людзей. Расказала аб выставе яе куратар, навуковы супрацоўнік музея Валянціна Вайцахоўская.

Фота - artmuseum.by