У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава "Валерый Шкаруба. In Memoriam"

06.02.2023

Экспазіцыя прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння вядомага майстра. Яго творчасць добра вядома як у Беларусі, так і за яе межамі. Валерый Шкаруба працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва. Яго карціны вызначаюцца высокім прафесіяналізмам выканання. У іх вытанчана спалучаюцца:паэтычны подых прыроды і глыбокі лірыка-філасофскі змест. Пра адметнасці экспазіцыі расказала яе куратар, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Кацярына Запека.

Фота - tvr.by