У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі працягваецца выстава "Віктар Грамыка. Абняць неабдымнае", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака

12.01.2023

Віктар Аляксандравіч Грамыка быў чалавекам няпростага часу. Вопыт ваенных гадоў вызначыў яго асаблівае разуменне цэннасці чалавека, зямлі, часу і памяці. Гэтыя простыя словы сталі асновай жыццёвага і творчага шляху мастака, таленавітага партрэтыста, майстра сюжэтна-тэматычнай карціны і пейзажа. Расказвае аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Каміла Арацюнян.

Фота - sb.by