У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць выстава «Мастацтва любіць жыццё. Dolce Vita»

28.02.2024

У экспазіцыі прадстаўлены творы беларускага, рускага і еўрапейскага мастацтва ХVІІІ–ХХІ стст. са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – усяго больш за 150 работ жывапісу, скульптуры, арыгінальнай графікі, прадметаў фарфору, мастацкага шкла. Музейныя экспанаты дапоўнены жаночымі касцюмамі розных эпох, знакавымі ўзорамі аксесуараў, парфумерыі, касметыкі сусветных і айчынных вытворцаў. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта, навуковы супрацоўнік музея Ганна Кузняцова.

Фота - artmuseum.by