У першы дзень новага года ў эфіры

У нядзелю, 1 студзеня, святкуйце і адпачывайце з каналам “Культура”. У нас пачынаецца новы вяшчальны сезон, у раскладзе адбыліся змены.
У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – навагодні падарунак ад сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 01:30 — "Музычны радыётэатр";
- у 03:00 — "Літаратурныя гісторыі": апавяданне Генрыка Сенкевіча "Камедыя памылак";
- у 04:30 — радыёверсія спектакля "Аднойчы ў навагоднюю ноч";
- у 06:10 – запісы групы "Сантана";
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 23:00 – “Радыё” “Вера” на канале “Культура”;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 і 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: пісьменніца Маргарыта Латышкевіч;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казкі “Ёлачка-іголачка” і “Лісіца-хітрыца”;
- у 11:00 і 20:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача з удзелам народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука;
- у 11:30 – творы Джаакіна Расіні для духавых інструментаў;
- у 12:05 і 18:50 – “Прачулым радком”: вершы айчынных паэтаў пра Беларусь;
- у 12:15 – “Лекторый”: сімвал новага года ў творах мастацтва;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”;
- у 13:00 – “Рэтра-хіт”: музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – “Арт-пікнік": арганныя канцэрты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 16:15 — "Беларуская этнафонія";
- у 17:00 – "Класічны рэпертуар": квінтэт для кларнета і струнных Карла Марыі Вэбера;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Эдуард Міцуль;
- у 19:00 – "Музычны радыётэатр": працяг аперэты Іагана Штрауса "Цыганскі барон";
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ёлка”;
- у 21:10 – “Час на джаз”;
- у 21:30 – літаратурна-музычная кампазіцыя Авяніра Вайнштэйна "Навагодняя сустрэча";
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: фрагменты праграмы галандскага піяніста Марселя Уормса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.