У пятніцу стартуе ХХII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023"

08.06.2023

Цэнтральнай падзеяй першага дня стане ўрачыстае адкрыццё фестывалю на сцэне Летняга амфітэатра. У канцэртнай праграме прымуць удзел артысты тэлевізійных праектаў X-Factor Belarus і "Фактар.by". Яны выступяць у суправаджэнні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя Міхаіла Фінберга", расказаў дырэктар першай прадзюсарскай кампаніі Сяргей Мінскі.

Фота - tvr.by