У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працягваецца праект "Дыялогі ў закуліссі"

23.01.2023

У рамках пректа праводзяцца абмеркаванні спектакляў з іх стваральнікамі, сустрэчы з артыстамі і іншыя цікавыя рэчы. "Дыялогі ў закуліссі" – гэта магчымасць для гледачоў задаць пытанні, якія ўзніклі пасля прагляду спектакля, убачыць артыстаў па-за вобразаў, уступіць у дыялог з рэжысёрамі і драматургамі, "прыадчыніць кулісы" і зазірнуць у чароўны свет тэатра. Для тэатра гэта новы фармат існавання, але "Тое, як праходзяць гэтыя сустрэчы, актыўны ўдзел у іх і гледачоў, і стваральнікаў спектакляў дае нам шанец спадзявацца, што праект цікавы і важны не толькі для яго ідэйных натхняльнікаў", - кажа прэс сакратар тэатра Жанна Гурына.

Фота - rtbd.by