09.07.2019
У экспазіцыі – больш за 150 твораў, якія распавядаюць пра жыццё савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Жывапіс, скульптура, інсталяцыі – работы створаны ў розныя стагоддзі, але аб’яднаны агульнай тэмай. Працягвае старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
Акрамя работ мастакоў мінулага стагоддзя, на выставе – карціны і сучасных творцаў, яны пераважна на першым паверсе. Гэтым арганізатары хацелі паказаць пераемнасць: у славутых майстроў, якія тварылі на аснове ўласных успамінаў, ёсць вучні, якія таксама распрацоўваюць ваенную тэму. Экспазіцыя “Памяць пра вайну ў сэрцах і карцінах мастакоў Беларусі” адкрыта ў Палацы мастацтва да канца тыдня.
Фота: facebook.com