У Верхнім горадзе пройдзе Дзень культуры Кітая

26.05.2023

Мінчане і госці сталіцы змогуць атрымаць асалоду ад эстэтыкі Усходу, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне на працягу тысячагоддзяў. У Верхнім горадзе заўтра пройдзе мерапрыемства "Чай для гармоніі свету". Праграма ўключае сумесныя выступленні ансамбляў песні і танца нацыянальных меншасцей правінцыі Юньнань і Беларусі, фестываль кітайскай кухні, выставу літаратуры і шмат іншага. Мерапрыемства ладзіцца ў рамках летняга музычна-турыстычнага сезона, расказаў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.

Фота - belta.by