У Віцебску прадстаўлена рэтраспектыўная выстава твораў мастака Мікалая Таранды "Слухаючы прастору"

21.11.2022

Экспазіцыя прымеркавана да 75-годдзя са дня нараджэння жывапісца. У выставачнай зале 100 прац, выкананых у розных жанрах. Многія з карцін прадстаўленыя гледачу ўпершыню.
Партрэтыст, графік, жывапісец, аўтар класічнага жанравага рэпертуару, аднак у гісторыю беларускага жывапісу Мікалай Таранда ўвайшоў першым чынам як пейзажыст. У творчай скарбонцы аўтара налічаецца больш за 500 пейзажаў. Яны напоўненыя рамантыкай і драмай, рэалістычнасцю і экспрэсіяй. Кажа аўтар Мікалай Таранда.
Экспазіцыя ў Віцебску завяршае выставачны ваяж. Праект быў прадстаўлены ў Оршы і сталічнай мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва . Куратар праекта – загадчык аддзела Беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Кацярына Ізафатава. Ураджэнка Віцебска і прыхільніца творчасці масцітых віцебскіх мастакоў, яна высока ацэньвае творчасць Мікалая Таранды і з задавальненнем прадстаўляе праект аб яго паўвекавой творчай дзейнасці.

Фота - vitbichi.by