У Вялікім тэатры Беларусі спяюць артысты з Башкірскай оперы

04.05.2023 

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца паказ оперы выдатнага італьянскага кампазітара Джакома Пучыні "Турандот". Яна ўражвае сваёй глыбінёй і веліччу, маштабнасцю харавой партытуры, насычанасцю аркестравых фарбаў, прыгажосцю мелодый і драматызмам. Гэта ўсё зрабіла спектакль сапраўдным шэдэўрам опернага мастацтва. Сёння ў партыі Калафа на сцэну выйдзе народны артыст Рэспублікі Татарстан, заслужаны артыст Рэспублікі Башкартастан Ільгам Валіеў.

Фота - bolshoibelarus.by