У Вялікім тэатры пройдзе вечар у гонар 75-годдзя Валянціна Елізар'ева

04.11.2022

Сёлета свой юбілей адзначае выдатны беларускі харэограф, легенда тэатральнай сцэны, мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар'еў. Балетнае мастацтва, створанае выдатным майстрам, вызначаецца індывідуальным стылем, у якім спалучаюцца паэтычнасць і філасафічнасць, прыгажосць і глыбокая думка.
Сёння ў Вялікім тэатры збяруцца зоркі сусветнага балета, каб павіншаваць Валянціна Елізар'ева з юбілеем. У праграме святочнага вечара - сцэны са знакавых твораў майстра. Расказвае начальнік службы маркетынгавых камунікацый Вялікага тэатра Беларусі Таццяна Аляксандрава.

Фота - zviazda.by