Уладзімір Гаўрыловіч. "Святая Параскева"

07.04.2023

У выдавецтве "Беларусь" пабачыла свет кніга старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Уладзіміра Гаўрыловіча "Святая Параскева". Аснова сюжэта – жыццё простай жанчыны, якая кіравалася прынцыпамі дабра, веры ў Бога і любові да людзей і роднай зямлі. Расказаў аўтар.

"Кнігі Уладзіміра Гаўрыловіча – глыбокія, філасофскія, напоўненыя дабрынёй і шчырасцю", - адзначыла пісьменніца Тамара Кручэнка.

Фота - pismennik.by