Уладзіслаў Хандогій выступіць у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь

25.11.2022

Узыходзячая зорка сусветнага музычнага небасхілу, малады беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогій выступіць 29 лістапада ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў межах міжнароднага фестывалю мастацтваў "Беларуская музычная восень". У канцэрце прымае ўдзел сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Высоцкага. Вось што вядомы дырыжор расказаў аб праграме выступлення.

Фота - sb.by