Упраўленне культуры Мінгарвыканкама распрацавала праект правядзення летняга музычна-турыстычнага сезона

28.04.2023

У яго праграму ўвайшлі творчыя праекты, якія дазволяць ва ўсёй разнастайнасці раскрыць нацыянальную культуру і спадчыну нашай краіны, пазнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з лепшымі творчымі прафесійнымі і аматарскімі калектывамі горада. Як адзначыў начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль, галоўнай кропкай прыцягнення гледачоў стане пляцоўка каля канцэртнай залы "Верхні горад".

Фота - belta.by