Урачыстае адкрыццё "Славянскага базару" пройдзе сёння ў Віцебску

13.07.2023

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" - візітоўка нашай краіны. На працягу многіх гадоў музычны форум садзейнічае развіццю дыялогу культур паміж народамі і краінамі. Сёлета яго асноўныя мерапрыемствы пройдуць з 13 па 16 ліпеня. Пляцоўкамі форуму па традыцыі стануць летні амфітэатр, філармонія, драматычны тэатр імя Якуба Коласа, тэатр "Лялька", канцэртная зала "Віцебск", музеі горада. Сёння на сцэне летняга амфітэатра афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Ідэю мастацтва, якое аб'ядноўвае ўсе мовы і народы, заклалі ў аснову цырымоніі адкрыцця, расказала рэжысёр Агата Мацко.

Фота - belta.by