Вакальная лабараторыя адкрыецца на "Славянскім базары ў Віцебску"

12.07.2023

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" — гэта не толькі пляцоўка для рэалізацыі творчага патэнцыялу, але і моцная адукацыйная прастора. Творчы форум складаецца так, каб кожны чалавек мог знайсці кантэнт да спадобы. Тэатральную праграму па праве лічаць разынкай фестывалю. Пачынаючы з мінулага года гэты напрамак стаў яшчэ і адукацыйным – пачала працаваць тэатральная лабараторыя. Сёлета да яе далучыцца яшчэ і "вакальная лабараторыя", ідэйным натхняльнікам якой стала народная артыстка СССР Тамара Сіняўская. Адукацыйныя і творчыя сустрэчы тут пройдуць не толькі для вакалістаў, але і для канцэртмайстраў, расказаў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.

Фота - zviazda.by