"Вакол 55": Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь

22.02.2023

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі сёлета святкуе свой юбілей – 55 гадоў. 28 лютага ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца святочны канцэрт знакамітага калектыву – эфектная праграма, якая ахопіць 4 стагоддзі класічнай музыкі. Аркестр, якому падуладныя самыя розныя стылі і накірункі ў музычным мастацтве, прадэманструе сваю ўніверсальнасць і высокі прафесіяналізм. Расказвае аб праграме мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі, заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў.

Фота - sb.by