Валянцін Елізар’еў: "Лепшай тэмы для балета, чым каханне і варожасць, няма"

05.12.2018 

Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі - першы паказ новай аўтарскай рэдакцыі балета “Рамэа і Джульета” Валянціна Елізар'ева. Гэты спектакль - адзін з самых яркіх і паспяховых у творчай кар'еры майстра. Яго прэм'ера адбылася 30 гадоў таму - у 1988. Балет стаў сапраўднай падзеяй у гісторыі беларускай культуры і прагрымеў на ўвесь свет. Перад прэм’ерай Валянцін Елазар’еў даў інтэрв’ю каналу "Культура" Беларускага радыё, дзе расказаў пра спектакль і кірунак сваёй дзейнасці на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра.

Цяперашнюю прэм'еру “Рамэа і Джульеты” ў Вялікім тэатры папярэдзіць сустрэча з танцавальным крытыкам. Гэта дапаможа гледачам настроіцца на ўспрыманне спектакля.

Фота: kp.by