«Васіль Шаранговіч. Асоба. Мастак. Настаўнік»

18.04.2024

Сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрыецца выстава «Васіль Шаранговіч. Асоба. Мастак. Настаўнік», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння майстра. Васіль Пятровіч Шаранговіч – народны мастак Беларусі, педагог.  Яго па праве лічаць заснавальнікам школы беларускай графікі. Творчасці майстра ўласціва разнастайнасць графічных тэхнік і стылявых прыёмаў, выразны малюнак, эмацыянальнасць і глыбокая змястоўнасць вобразаў. Аб адметнасцях экспазіцыі расказвае загадчык выставачнага аддзела музея, куратар праекта Аляксей Мацюшонак.

Фота - artmuseum.by