Вечар камернай музыкі: ансамбль салістаў "Класік-Авангард"

07.03.2023

9 сакавіка ў малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі ансамбль салістаў "Класік-Авангард" прэзентуе аматарам высокай музыкі праграму камернай музыкі з твораў Людвіга Ван Бетховена, Іаганэса Брамса і Сяргея Рахманінава. "Камерная музыка – гэта вытанчаная і глыбокая сфера, якая здольная пранікаць у думкі і пачуцці чалавека і злівацца з яго марамі і эмоцыямі", - кажа мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор ансамбля Людміла Каліноўская.

Фота - philharmonic.by