Вечары з "Серэнадай" у Вялікім тэатры Беларусі

27.01.2023

29 студзеня ў камернай зале імя Ларысы Александроўскай Вялікага тэатра Беларусі адбудзецца канцэрт старадаўніх рамансаў. Яго прэзентуюць аматарам высокай музыкі салісты тэатра і струнны квінтэт "Серэнада". Пра яго адметнасці расказала салістка тэатра, заслужаная артыстка Рэспублкіі Беларусь, мастацкі кіраўнік "Серэнады" Таццяна Траццяк.