"Віват, прафесар!": юбілейны канцэрт заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Гільдзюка

15.05.2023

19 мая ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі будуць ушаноўваць выдатнага беларускага піяніста, педагога, грамадскага дзеяча, мастацкага кіраўніка ўстановы, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Юрыя Гільдзюка. У межах XXXVIII міжнароднага фестывалю мастацтваў "Мінская вясна-2023" адбудзецца канцэрт "Віват, прафесар!", прысвечаны таленавітаму музыканту. Аб адметнасцях праекта расказаў вядомы піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, вучань Юрыя Гільдзюка Аляксандр Палякоў.

Фота - philharmonic.by