Восеньскі фестываль «Багач» прайшоў у Вязынцы

25.09.2023

У мемарыяльным запаведніку «Вязынка», малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, адбылося літаратурна-музычнае свята «Багач» – адна з каларытных абрадавых дзей восені, калі сабраны ўраджай. Вёска выбірае самага працавітага гаспадара і ўручае збаночак збожжа. Ёсць шмат абрадавых песень для гэтай шчодрай пары, што ўслаўляюць зямлю, руплівасць і зычаць добрага ўраджаю на многія гады. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота - belta.by