Вялікаму тэатру Беларусі - 90 гадоў

15.05.2023

Сёлета свой юбілей – 90 гадоў адзначае буйны культурны цэнтр нашай краіны – Вялікі тэатр Беларусі. Гэта мастацкі здабытак і гонар нацыянальнай тэатральнай культуры нашай Рэспублікі. Захоўваючы і развіваючы лепшыя традыцыі акадэмічнага мастацтва, ён адкрывае гледачам новыя імёны яскравых творцаў. 19 мая ў гонар юбілея тэатр рыхтуе Гала-канцэрт з удзелам зорак тэатра, а 25 мая – паказ оперы Бізэ "Кармэн", з якой і пачалося творчае жыццё ўстановы. Расказвае галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі Ганна Маторная.

Фота - bolshoibelarus.by