Вялікі тэатр Беларусі адкрывае юбілейны сезон

06.09.2022

Сёння адзін з вядучых тэатраў нашай краіны - Вялікі тэатр Беларусі адкрывае свой новы 90-ты сезон прэм'ерным спектаклем "Спячая прыгажуня" Пятра Чайкоўскага. Сапраўдны шэдэўр сусветнага балетнага мастацтва ў пастаноўцы народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева стане ўрачыстым акордам адкрыцця юбілейных урачыстасцяў, якіх будзе нямала на працягу сезона. Адбудуцца шмат прэм“ер, цікавых гастроляў, удзел у міжнародных фестывалях. Таксама чакаецца і нямала сюрпрызаў. Пра адметнасці сезона даведалася наша калега Яна Хадоска.

Фота - bolshoibelarus.by